Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2021, 18:25

Качанава: павінна быць агульная нацэленасць ведамстваў у спрашчэнні буднорм і інвестыцыйнага цыкла

24 снежня, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло сёння ў ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (БНБК), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З 2016 года па даручэнні Прэзідэнта рэалізуецца маштабны экспартна арыентаваны і імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады". Яго мэта - арганізацыя глыбокай перапрацоўкі зерня па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот для вытворчасці і выхаду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадукцыйных збалансаваных камбікармоў і прэміксаў. Вытворчасць прадукцыі арганізавана на абсталяванні і па тэхналогіі лепшых сусветных вытворцаў (Швейцарыя, Германія, Аўстрыя, Францыя). Беларускі праект - буйнейшы і ўнікальны аграпрамысловы комплекс не толькі ў рэспубліцы, але і на тэрыторыі ўсяго былога СССР.

"Па даручэнні Прэзідэнта тут рэалізуецца адзін з маштабных праектаў, і тэхнічна ён сапраўды няпросты. Разам з тым размова ідзе аб стварэнні новай біятэхналагічнай галіны і новай ступені ў развіцці сельскай гаспадаркі, вытворчасці кармоў і незаменных амінакіслот з прымяненнем самых сучасных сусветных тэхналогій. Сёння выпускаемая прадукцыя рэалізоўваецца і карыстаецца павышаным попытам, на складах нічога няма. Гэта самае галоўнае - вырабляць тое, што сёння запатрабавана на рынку Беларусі, і тое, што можна пастаўляць на экспарт", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, інвестыцыйная і інавацыйная дзейнасць, стварэнне новых вытворчасцей - адны з прыярытэтных напрамкаў развіцця нашай краіны. "Важна, што такія галіны з'яўляюцца і развіваюцца ў нашай краіне. Для Мінскай вобласці гэта азначае стварэнне высокатэхналагічнай вытворчасці, новыя рабочыя месцы, дастойная заработная плата, жыллё", - падкрэсліла спікер.

Удзельнікі выязнога пасяджэння Савета Рэспублікі абмеркавалі ўдасканаленне заканадаўства, будаўнічых норм і правіл на ўсіх стадыях інвестыцыйнага цыкла для стымулявання інвестыцый у праекты высокага тэхналагічнага ўкладу Беларусі. Старшыня верхняй палаты звярнула ўвагу ўдзельнікаў, што ёсць шэраг пытанняў, вырашэнне якіх абсалютна неправамерна зацягваецца. "Сёння такі час, калі трэба працаваць хутка, эфектыўна, каб быў вынік. Як неаднаразова паўтараў кіраўнік дзяржавы, гэта наша краіна і мы павінны рабіць усё, што трэба для нашай краіны на карысць беларускага народа. На прыкладзе будаўніцтва высокатэхналагічнай вытворчасці БНБК мы павінны ўбачыць вузкія месцы, якія сёння ёсць, і вырашаць тыя праблемныя пытанні, якія маглі б дазволіць інвестарам працаваць у Беларусі спакойна, у адпаведнасці з заканадаўствам", - выказала ўпэўненасць Наталля Качанава.

"Наша задача - забяспечыць у рэжыме імпартазамяшчэння Рэспубліку Беларусь і працаваць на экспарт. Мы адпавядаем усім міжнародным стандартам, якія сведчаць, што мы працуем на лепшым абсталяванні па найноўшых тэхналогіях, маем лепшы менеджмент, забяспечваем якасць і бяспеку прадукцыі, - падкрэсліў дырэктар БНБК Данііл Урыцкі. - У XXI стагоддзі мы ствараем будучыню, якая залежыць толькі ад нас. На жаль, лепшыя ўзоры прадукцыі, якія намі вырабляюцца, на гэты момант пакуль яшчэ не адпавядаюць беларускім стандартам. Такія тэхналогіі іншымі прадпрыемствамі не вырабляюцца, таму ўзнікаюць пытанні з атрыманнем неабходных экспертыз у розных дзяржорганах".

Як адзначыла Наталля Качанава, сёння ў пытаннях, звязаных з будаўніцтвам, прысутнічае залішняя зарэгуляванасць. "Гэта сур'ёзная праблема. Нам трэба хутка ўводзіць аб'екты, якія ў далейшым будуць нармальна эксплуатавацца. Таму трэба паглядзець, як спрасціць дзеючыя нормы, каб гэта было не забюракратызавана. Гэта многіх адпужвае. Павінна быць нацэленасць на вырашэнне гэтага пытання ў канструктыўным рэчышчы", - лічыць яна.

Як адзначыў міністр архітэктуры Руслан Пархамовіч, ведамства праводзіць вялікую работу ў вырашэнні пытання празмернасці тэхнічных патрабаванняў, спрашчэнні будаўнічых норм, самога парадку будаўніцтва і паляпшэнні інвестыцыйнага цыкла. "Неабходнасць правядзення работы па перапрацоўцы гэтых норм аб'ектыўная і відавочная. Усе дзеянні, што праводзяцца, накіраваны на зняцце тэхнічных бар'ераў па ўкараненні ў практыку інавацыйных тэхналогій. Гэту праблему мы бачым і вырашаем", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі