Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2020, 19:29

Качанава наведала "Нафтан"

11 чэрвеня, Наваполацк /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння наведала ААТ "Нафтан" і сустрэлася з калектывам прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час размовы рабочыя змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, з першых вуснаў даведацца аб асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Абмяркоўваліся работа эканомікі, пытанні жылля, заработнай платы, транспартнай інфраструктуры і электратранспарту. Сустрэча прайшла ў адкрытай і давернай атмасферы.

Спікер падкрэсліла, што трымае на кантролі ход мадэрнізацыі завода, работы выходзяць на фінішную прамую. У выніку плануецца павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 працэнтаў. Інвестпраграма ўключае комплекснае развіццё прадпрыемства, стварэнне новых вытворчасцей і рэканструкцыю дзеючых пляцовак. "Нафтан" ужо завяршыў рэканструкцыю ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8.

Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў, на заводзе прадаўжаецца праграма па пастаўках альтэрнатыўнай нафты. "Сёння ўпершыню прыбыла амерыканская нафта сорту Bakken сланцавага паходжання. За апошнія 5-6 месяцаў гэта трэці сорт нафты, які тут раней не перапрацоўвалі. Спачатку паступала нарвежская нафта, затым арабская. Дыверсіфікацыя паставак у гэтым годзе прадоўжыцца", - паведаміў ён.

Паводле ацэнак спецыялістаў, амерыканская нафта па сваіх характарыстыках не ўступае нафце сорту Urals. Чорнае золата з ЗША мае больш высокі патэнцыял наяўнасці светлых нафтапрадуктаў.

Амерыканская нафта стала 12-й танкернай пастаўкай у гэтым годзе для Беларусі ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Агульны аб'ём танкерных паставак перавысіў ужо 1 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі