Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2020, 18:20

Качанава: будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання на "Нафтане" павінна быць завершана ў тэрмін

17 студзеня, Наваполацк /Кар. БЕЛТА/. Даручэнні Прэзідэнта Беларусі па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у ААТ "Нафтан" павінны быць выкананы якасна і ў тэрмін. Аб гэтым сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі, кіраўнік наглядальнага савета прадпрыемства Наталля Качанава на нарадзе па пытаннях мадэрнізацыі "Нафтана", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава ўжо не раз выязджала на "Нафтан". На яе як на старшыню наглядальнага савета ўскладзены абавязак кантраляваць выкананне даручэнняў Прэзідэнта адносна будаўніцтва ўстаноўкі запаволенага каксавання нафтавых астаткаў і іншыя пытанні мадэрнізацыі прадпрыемства. "Я не вельмі задаволена ходам рэалізацыі праекта на "Нафтане", - сказала Наталля Качанава - Мы абавязаны выканаць даручэнні кіраўніка дзяржавы, завяршыць работы ва ўстаноўленыя тэрміны. Часу засталося зусім мала".

Так, будаўніча-мантажныя работы трэба завяршыць у маі, у жніўні на прадпрыемстве павінны атрымаць першую прадукцыю.

"Павінна быць цеснае ўзаемадзеянне заказчыка і генпадрадчыка. Яны разам у рабочым парадку і павінны аператыўна вырашаць пытанні па пастаўках абсталявання, па праектна-каштарыснай дакументацыі, забеспячэнні неабходнай колькасці людзей, задзейнічаных у рэалізацыі інвестпраекта", - адзначыла Наталля Качанава.

Пасля нарады спікер агледзела вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, у тым ліку ўстаноўку запаволенага каксавання нафтавых астаткаў.

"Гэта вельмі важны інвестпраект, які павінен быць рэалізаваны", - падкрэсліла яна.

Як паведамлялася, рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафтавай сыравіны з 72 працэнтаў да 90 працэнтаў, выхад светлых нафтапрадуктаў з 53-55 працэнтаў да 65 працэнтаў і атрымаць новы прадукт - нафтавы кокс. Гэты прадукт выкарыстоўваецца ў якасці паліва ў цэментнай прамысловасці, а таксама ў энергетыцы. У сумесі з нізкасярністым коксам яго можна будзе прымяняць у металургіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі