Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2017, 09:35

Кабякоў зробіць рабочую паездку ў Гомельскую вобласць

9 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць сёння рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Прэм'ер-міністр азнаёміцца з вынікамі работы сельскагаспадарчых арганізацый Гомельскай вобласці, у прыватнасці ААТ "Тураўскае" Жыткавіцкага раёна, па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў.

Таксама Андрэй Кабякоў наведае ААТ "Тураўскі малочны камбінат", дзе будзе разгледжана пытанне фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва малочнага камбіната ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 2-і этап".

Кіраўнік урада наведае і шэраг вытворчых аб'ектаў ААТ "Тураўшчына", у тым ліку малочнатаварны комплекс, сховішча для агародніны і садавіны, аграсядзібу "Струмень", дзе яму даложаць аб прымаемых мерах па развіцці жывёлагадоўлі ў Гомельскай вобласці і Жыткавіцкім раёне ў прыватнасці, плодаагародніцтва, аграэкатурызму ў ААТ "Тураўшчына".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі