ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 снежня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2017, 17:42

Кабякоў даручыў завяршыць уборку ўраджаю з палёў да 31 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў поўнасцю завяршыць уборку ўраджаю з палёў да 31 кастрычніка. Адпаведнае даручэнне кіраўнік урада даў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Частка ўраджаю яшчэ знаходзіцца ў полі. Па стане на 17 кастрычніка неабходна ўбраць кукурузы на зерне - 94 тыс. га (дзве трэці ўборачных плошчаў), кукурузы на сілас - 275 тыс. га (трэць уборачных плошчаў), цукровых буракоў - 39 тыс. га (40 працэнтаў плошчаў), бульбы - 4 тыс. га (13 працэнтаў). Ільнотрасты неабходна падняць на плошчы 6 тыс. га (14 працэнтаў).

"Стаўлю задачу - лён павінен быць убраны да суботы, 21 кастрычніка. Да 31 кастрычніка з палёў павінна быць убрана ўсё астатняе, - даручыў кіраўнік урада. - Надвор'е пакуль дазваляе завяршыць уборку ўраджаю без страт. Прагноз на бліжэйшы час здавальняючы. Губернатары і Мінсельгасхарч павінны максімальна выкарыстаць гэты час".

Андрэй Кабякоў таксама звярнуў увагу, што нельга дапусціць нарошчвання новых даўгоў у арганізацыях АПК, па якіх прыняты рашэнні аб іх рэструктурызацыі. "У тым ліку і перш за ўсё гэта датычыцца збожжаперапрацоўчых арганізацый. Асобныя камбінаты хлебапрадуктаў, такія як Віцебскі і Полацкі КХП, нават пасля паўторнай рэструктурызацыі запазычанасці на працягу года дазваляюць сабе дапускаць даўгі перад бюджэтам", - адзначыў прэм'ер-міністр, папярэдзіўшы кіраўнікоў і губернатараў аб персанальнай адказнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі