Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2022, 10:40

Яравыя ў Беларусі пасеялі на 95,1 працэнта плошчаў

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі яравымі культурамі засеялі 95,1 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 20 мая, яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 2112,7 тыс. га. У Віцебскай вобласці засеяна 98,7 працэнта плошчаў, у Гомельскай - 84,6 працэнта, Гродзенскай - 99,8 працэнта, Мінскай - 99,3 працэнта, Магілёўскай - 81,1 працэнта. У Брэсцкай вобласці сяўба ўжо завершана.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 18,9 тыс. га, або 57,1 працэнта плана, проса - на 5,9 тыс. га, або 62,1 працэнта. Лён пасеялі на 44,7 тыс. га, або 99,5 працэнта плошчаў, цукровыя буракі - на 94,7 тыс. га, або 96,2 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на 4,73 тыс. га, гэта 98,7 працэнта. Кукуруза пасеяна на плошчы 970,2 тыс. га, або 91,2 працэнта. Пасадка бульбы на сельскагаспадарчых угоддзях ужо завершана.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 2195,3 тыс. га (98,8 працэнта плана). Гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі