Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2019, 12:16

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена на больш як 80 працэнтах плошчаў

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яравая сяўба ў Беларусі, паводле даных на 4 мая, праведзена на 2,05 млн га, або на 83,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"Крайні тэрмін для завяршэння яравой сяўбы - 15 мая. Да гэтага дня плануем завяршыць у тым ліку сяўбу кукурузы ў Гомельскай вобласці і ўсіх сельгаскультур - у Віцебскай", - сказаў Уладзімір Гракун.

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершана: пасеяна 894,6 тыс. га. Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена на 635,8 тыс. га, або на 61,6 працэнта запланаваных плошчаў. Кукуруза на зерне пасеяна на 247,7 тыс. га (111,1 працэнта плана), на сілас - 388,1 тыс. га (47,9 працэнта плана). Бульбу пасадзілі на 20,3 тыс. га (83 працэнты), агародніну - на 4,05 тыс. га (72,3 працэнта). Завершана сяўба цукровых буракоў і лёну-даўгунцу. Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (258,9 тыс. га, або 90,4 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га. Кукурузу плануецца пасеяць на плошчы большай за 1 млн га, бульбу - 24,5 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі