Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2023, 09:43

Ярашэвіч расказаў, як спрацавала беларуская эканоміка ў пачатку года

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч расказаў, як спрацавала беларуская эканоміка ў пачатку года, паведамляе БЕЛТА.

"Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, прадпрыемстваў удаецца дасягаць нядрэнных прамежкавых рэзультатаў. Прамысловасць, калі параўноўваць з усім годам, спрацавала на ўзроўн 94,6 працэнта па выніках года, у студзені - 95,9 працэнта. Важна, што гэты рост эфектыўны, за кошт высокатэхналагічных галін з высокай дабаўленай вартасцю. Электроніка вырасла ў паўтара раза, машынабудаванне, электраабсталяванне і гэтак далей. Напрыклад, калі мы звернемся да яшчэ аднаго стратэгічнага напрамку нашай эканомікі - сельскай гаспадаркі, то вынікі студзеня - 103,4 працэнта. Гэта за кошт малака - прырост 3,5 працэнта, мяса - больш за 5 працэнтаў. Мы нарасцілі пагалоўе птушкі на 4 млн галоў. У цэлым расце прадукцыйнасць жывёлагадоўлі", - расказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

Паводле яго слоў, практычна адноўлены тэмпы будаўніцтва. "Вядома, яшчэ няма 100 працэнтаў, але мы набліжаемся. І с падзяёмся, што якраз за люты, сакавік дакладна, пойдзем ужо ў рост у гэтай сферы, - адзначыў намеснік міністра. - Але ёсць і тыя галіны, якія не так добра працуюць, на наш погляд, па аб'ектыўных прычынах. У першую чаргу гэта транспарт, перавозкі. У сувязі з усімі абмежаваннямі сектаральнымі, уведзенымі адносна нашай краіны, вядома, ён не можа дэманстраваць тыя ж рэзультаты, як і ў мінулым годзе, таму студзень прасядае. З-за яго прасядае і опт. ВУП па выніках студзеня - 95 працэнтаў".

Дзмітрый Ярашэвіч удакладніў, што студзень заўсёды самы цяжкі месяц для эканомікі. "Ён залежыць ад многіх фактараў. У прыватнасці, ад нашых гандлёвых партнёраў - Расіі і Кітая. У Расіі гэта калядныя канікулы, якія амаль паўмесяца доўжацца, у Кітаі - кітайскі новы год, усе рыхтуюцца. Нават такі фактар, здаецца, цяжка прагназаваць, як надвор'е. Напрыклад, сярэдняя тэмпература студзеня 2022 года была мінус 2,1 градуса Цэльсія, а студзеня бягучага года - мінус 0,7 градуса. Адпаведна энергетыка спрацавала горш. Але з іншага боку, калі звяртацца да эфектыўнасці, то мы зрасходавалі менш рэсурсаў, у нас будзе лепшае гандлёвае сальда, ну а людзі сэканомілі на жыроўцы, ацяпленні", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі