ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2022, 17:59

Ярашэвіч: беларускай эканоміцы ўдаецца перабудоўвацца і адаптавацца да знешніх умоў

Дзмітрый Ярашэвіч. Фота Мінэканомікі
Дзмітрый Ярашэвіч. Фота Мінэканомікі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміцы ўдаецца перабудоўвацца і адаптавацца да знешніх умоў, пакупная здольнасць насельніцтва захоўваецца. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Вынікі студзеня-ліпеня паказваюць, што ВУП запаволіўся на 5,2 працэнта. Мы ў прынцыпе разумелі, што галінам неабходны час, каб перабудавацца да новых рэалій. Гэта першая прычына бягучай дынамікі, а другая - больш тэхнічная - зрух тэрмінаў уборкі ўраджаю. Аператыўныя даныя паказваюць, што "па валу" з меншых, чым у мінулым годзе, пасяўных плошчаў сабрана столькі ж збожжавых. Гэта дае нам падставу лічыць, што вёска па выніках жніўня сур'ёзна дабавіць. І, як вынік, адбудзецца змяненне трэнду ВУП", - адзначыў Дзмітрый Ярашэвіч.

У той жа час, як падкрэсліў намеснік міністра, меркаваць аб стане эканомікі па адной толькі лічбе ВУП не зусім карэктна. "Гэта, вядома, важны паказчык, але таксама неабходна аналізаваць і іншыя параметры. У прыватнасці, сальда знешнегандлёвага балансу. Яно цяпер плюс $2,3 млрд па выніках паўгоддзя, гэта адно з лепшых значэнняў за ўсю гісторыю назіранняў. Што сведчыць аб паспяховасці нашых вытворцаў і прадаўцоў на знешніх рынках. Мы прадаём больш, чым купляем, і гэты прыток капіталу забяспечвае збалансаванасць валютнага рынку", - звярнуў увагу ён.

Другі важны паказчык - заработная плата. Яна крыху меншая за 100 працэнтаў у рэальным выражэнні - 99,7 працэнта. "Але, я думаю, па выніках 2022-га яна будзе на ўзроўні як мінімум мінулага года. У рэальным выражэнні, нават з улікам высокай інфляцыі, пакупная здольнасць людзей захоўваецца", - падкрэсліў Дзмітрый Ярашэвіч.

"Немалаважна таксама паглядзець на стан рынку працы. Зноў жа, беспрацоўе невысокае - 3,6 працэнта працаздольнага насельніцтва, што значна ніжэй за прагнознае значэнне (4,2 працэнта). Гэта пацвярджае, што на рынку працы няма масавага вызвалення працоўнай сілы, і эканоміка захоўвае сваю ўстойлівасць", - растлумачыў дынаміку намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі