Андрэй Маталыцкі
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маркетынг-дырэктар ААТ "МТЗ" Андрэй Маталыцкі расказаў журналістам, які трактар плануецца збіраць на сумеснай зборачнай вытворчасці ў В'етнаме. Размова аб гэтым ішла ў час наведвання Мінскага трактарнага завода Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам сумесна з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы з То Ламам адзначыў, што бакам неабходна аднавіць рэгулярныя пастаўкі в'етнамскім спажыўцам беларускай кар'ернай тэхнікі, грузавікоў і легендарных для В'етнама трактароў BELARUS. Акрамя таго, Беларусь і В'етнам дамовіліся максімальна паскорыць рэалізацыю праекта па стварэнні сумеснай вытворчасці беларускіх трактароў. Міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў дадаў, што праект пачынаецца з рада магутнасцю 50 конскіх сіл. У далейшым ён патэнцыяльна можа быць пашыраны да любых мадэлей, мадыфікацый, існуючых у лінейцы трактарнага завода.
Андрэй Маталыцкі адзначыў, што за ўсю гісторыю ўзаемадзеяння МТЗ з В'етнамам туды было пастаўлена 14,9 тыс. трактароў. "Сёння мы прапрацоўваем пытанне зборачнай вытворчасці ў В'етнаме. Плануецца зборка трактара BELARUS 451 на 50 к.с. для работы на рысавых палях у мокрым і сухім асяроддзі. Лакалізацыя прадукту складзе не менш як 45 працэнтаў, - адзначыў ён. - Прапрацоўваецца пытанне далейшай рэалізацыі ў рэгіёны, не толькі ў В'етнаме, але і ў прыграніччы".
Маркетынг-дырэктар адзначыў, што гэта пэўная мадэль, якая прызначана для работы на такой глебе. Дэлегацыя прадпрыемства ўжо наведала В'етнам, а цяпер чакаецца ўдзел гасцей на выстаўцы "Белагра" ў чэрвені. "У нас прайшло ўжо тэхзаданне, узгоднена камплектацыя. Засталося апошняе - узгадненне сабекошту тавару, вырабленага ў В'етнаме, і вызначэнне партнёраў для забеспячэння лакалізацыі. Далей мы выязджаем туды для вызначэння месца зборкі. Цяпер у нас іх тры. Усе зацікаўлены працаваць з намі", - падкрэсліў прадстаўнік Мінскага трактарнага, дадаўшы, што на гэтай вытворчасці плануецца выпускаць не менш як 1 тыс. трактароў.
Госці з В'етнама наведалі выстаўку беларускай тэхнікі, дзе прадстаўлены трактары BELARUS, а таксама ўзоры тэхнікі Мінскага аўтазавода, "МотаВелаЗавода", "Бабруйскаграмаша" і "Лідаграпраммаша".-0-