Сцяг Чацвер, 13 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 кастрычніка 2025, 13:16

Якія тавары ўзначальваюць антырэйтынг кантрафактнай прадукцыі ў Беларусі, расказаў кіраўнік ДКНТ

Сяргей Шлычкоў
Сяргей Шлычкоў
6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Значнасць абароны рынкаў ад кантрафактнай прадукцыі асабліва ўзрастае апошнія гады, паведаміў на пленарным пасяджэнні ХIII Міжнароднага форуму "Антыкантрафакт-2025" "Антыкантрафакт: інвестыцыя ва ўстойлівую будучыню эканомікі!" старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта звязана з тэхнічным прагрэсам і бурным укараненнем інавацыйных распрацовак у эканоміку і ў іншыя сферы.

Паводле слоў Сяргея Шлычкова, ва ўмовах імклівага росту таваабароту і лічбавізацыі гандлю назіраецца актыўнае распаўсюджванне кантрафактнай прадукцыі ў лічбавай прасторы. Усё гэта патрабуе прыняцця эфектыўных мер па выяўленні і спыненні выхаду кантрафакту на рынкі.

Па выніках 2024 года ў Беларусі выяўлена каля 80 тыс. адзінак кантрафактнай прадукцыі, што амаль у 2 разы больш за ўзровень 2023 года. Антырэйтынг узначальваюць, як і раней, тавары паўсядзённага попыту: адзенне і абутак, бытавая тэхніка, аўтазапчасткі, а таксама парфумерыя і касметыка.

Больш за 90 працэнтаў кантрафакту, выяўленага мытнымі органамі краіны, увозіцца з тэрыторыі Кітая. У астатніх 10 працэнтах пераважаюць Літва і Германія.

"Для барацьбы з кантрафактам выбудавана адпаведная сістэма. Яна дае вынікі, - адзначыў Сяргей Шлычкоў. - Паколькі барацьба з кантрафактам і абарона інтэлектуальнай уласнасці заўсёды ўзаемазвязаны, то рэгістрацыя аб'ектаў інтелектуальнай уласнасці, у прыватнасці таварнага знака, разглядаюцца намі як першааснова, якая дазваляе праваўладальніку абараніць свае правы на рынку".

На тэрыторыі рэспублікі цяпер дзейнічаюць каля 130 тыс. таварных знакаў. Па жаданні праваўладальніка таварныя знакі могуць уключацца ў нацыянальны мытны рэестр, а ў бліжэйшым будучым і ў адзіны мытны рэестр дзяржаў - удзельніц ЕАЭС. Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць спыніць незаконны ўвоз кантрафакту.

"Важная роля ў барацьбе з кантрафактам прыналежыць мытным органам. За перыяд з 2021 па 2024 год імі па фактах незаконнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці накіравана ў суды больш за 200 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выніку выбудаванай сістэмы барацьбы з кантрафактам якіх-небудзь сур'ёзных праблем не ўзнікае, а ўсе ўзнікаючыя пытанні вырашаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Існуючым у нас вопытам мы гатовы падзяліцца з партнёрамі з іншых краін. Таксама нас цікавіць і станоўчы замежны вопыт", - сказаў Сяргей Шлычкоў.

Беларусь трэці раз праводзіць форум "Антыкантрафакт" (яны праходзілі ў краіне ў 2015 і 2020 гадах). "Мы бачым вялікую цікавасць да форуму. Рэгістрацыю прайшлі каля 500 удзельнікаў, у тым ліку з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Манголіі, Расіі, Узбекістана. Упэўнены, што цеснае ўзаемадзеянне і скаардынаваныя дзеянні з замежнымі партнёрамі дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць барацьбы з кантрафактам", - падкрэсліў Сяргей Шлычкоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі