
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай урада ад 15 снежня 2022 года нумар 867 зацверджана праграма статыстычных работ на 2023 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праграма накіравана на забеспячэнне своечасовага прадстаўлення аб'ектыўнай і актуальнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Прэзідэнту, Нацыянальнаму сходу, ураду, дзяржорганам і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным (падсправаздачным) кіраўніку дзяржавы або Савету Міністраў, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённым выканкамам, мясцовым адміністрацыям раёнаў у гарадах.
Дакументам прадугледжваецца інфармацыйнае забеспячэнне выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта, законаў краіны, пастаноў Савета Міністраў, а таксама задавальненне патрэб у афіцыйнай статыстычнай інфармацыі - суб'ектаў гаспадарання, СМІ, навуковых устаноў, міждзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, статыстычных органаў замежных дзяржаў, фізічных асоб.
Праграма ўяўляе сабой пералік дзяржаўных статыстычных назіранняў і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, фарміруемай органамі дзяржаўнай статыстыкі і дзяржарганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, у тым ліку ў выглядзе наступных статыстычных выданняў - экспрэс-інфармацыі, дакладаў, статыстычных буклетаў, бюлетэняў, зборнікаў, даведнікаў.-0-