Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2022, 14:09

Якія скорапсавальныя тавары могуць дапоўніць спіс першачарговых для мытных аперацый

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт прапануе абмеркаваць праект пастановы Савета Міністраў аб пашырэнні пераліку катэгорый тавараў, што падвяргаюцца хуткаму псаванню, адносна якіх мытныя аперацыі праводзяцца ў першачарговым парадку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, у пералік плануецца ўключыць тварог, ёгурт і іншыя малочныя прадукты, тлушч, асобныя катэгорыі агародніны (цыбулю, капусту), сокі і іншыя тавары.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 27 чэрвеня па 9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі