Фота з архіва
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як энергасістэма падрыхтавалася да ацяпляльнага сезона, расказаў у праграме "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Першы інфармацыйны" міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз, паведамляе БЕЛТА.
Ацяпляльны сезон у гэтым годзе пачаўся крыху раней, чым звычайна, - у некаторых раёнах падключэнне сістэм цеплазабеспячэння пачалося ўжо ў канцы верасня. Міністр адзначыў, што ў краіне выбудавана сістэмная работа па падрыхтоўцы энергетычнага комплексу да асенне-зімовага перыяду. У бягучым годзе адрамантавана каля 90 адзінак электратэхнічнага абсталявання, выкананы капітальны рамонт і рэканструкцыя больш як 200 км цеплавых сетак.
"Увесь энергакомплекс падышоў да ацяпляльнага сезона ў поўнасцю гатовым стане", - расказаў Дзяніс Мароз.
Ён звярнуў увагу, што запуск ацяплення - даволі складаны працэс і суправаджаецца шэрагам пускавых аперацый. "І поўнасцю зразумела, што ў час гэтых пускавых аперацый часам бываюць збоі. У гэтым годзе праблемы, якія ўзнікалі, былі толькі лакальна", - сказаў міністр.
Да 1 кастрычніка выдадзена 28 тыс. пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і каля 10 тыс. пашпартоў гатоўнасці крыніц цеплавой энергіі. Гэта сведчыць аб тым, што ўвесь энергетычны комплекс гатовы да ацяпляльнага сезона.
"Асаблівасцю бягучага года было тое, што мы ўпершыню ўвялі такую форму ўзаемадзеяння з нашымі спажыўцамі і крыніцамі, як узаемадзеянне з дапамогай электроннага дакументаабароту. З'явілася магчымасць рэгістраваць пашпарты ў электронным выглядзе. Каля 30 працэнтаў усіх пашпартоў, якія ў нас былі падрыхтаваны, у бягучым годзе ўжо аформлены менавіта ў такім выглядзе. Мы для сябе ставім задачу рабіць работу як мага прасцей для спажыўцоў і для цеплакрыніц", - растлумачыў міністр.
Яшчэ адно адрозненне - праверка гатоўнасці да сезона дамоў, якія выкарыстоўваюць электрычную энергію на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння. На кантролі былі 162 такія будынкі. "Гэта новая практыка, і мы гэту практыку будзем і ў далейшым распаўсюджваць на наступныя перыяды, улічваючы, што колькасць шматкватэрных дамоў, якія выкарыстоўваюць электрычную энергію на патрэбы ацяплення, у краіне расце", - растлумачыў міністр.
Ён адзначыў, што кожны год адзначаецца прырост спажывання электрычнай энергіі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння, і тэмпы будуць захоўвацца ў бліжэйшым будучым.
"Цяпер, на жаль, у поўным аб'ёме задаволіць усе заяўкі немагчыма з-за таго, што электрычныя сеткі спраектаваны і пабудаваны ў мінулыя перыяды, калі ў іх не закладваліся перспектывы выкарыстання электрычнай энергіі на патрэбы ацяплення гарачага водазабеспячэння. Тым не менш мы для сябе ставім задачу як мага большы працэнт запытаў, якія паступаюць ад насельніцтва, задаволіць. У бягучым годзе ў нас працэнт задавальнення складае амаль 94 працэнты. Пры гэтым застаецца 6 працэнтаў, якім вымушаны адмаўляць. Але кожны са спацыўжоў, якім мы адмаўляем у выкарыстанні электрычнай энергіі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння, трапляе ў спецыяльныя базы даных, улічваецца. Выбудоўваецца чарговасць правядзення рэканструкцыі на электрычных сетках для таго, каб задаволіць заяўкі", - дадаў Дзяніс Мароз.
Гаворачы пра рэжым работы абсталявання, міністр нагадаў, што цеплакрыніцы працуюць па пэўным графіку цеплавых нагрузак. Укаранёны сістэмы аўтаматычнага рэгулявання ў цэнтральных цеплавых пунктах і дамах, каб забяспечваць падачу цеплавой энергіі ў кватэру ў тым аб'ёме, у якім яна патрэбна зыходзячы з умоў надвор'я. "Калі на вуліцы пацяплела, то колькасць цеплавой энергіі трэба падаваць меншую. Калі на вуліцы халаднее, бачым прагнозы, папераджальнымі тэмпамі мяняем параметры цепланосьбіта", - дадаў міністр.
Таксама адзначыў трэнд на выкарыстанне для ацяплення катлоў на мясцовых відах паліва.
Сур'ёзная ўвага ўдзяляецца і рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі. З кожнага такога выпадку робяцца высновы. У Міністэрстве энергетыкі сфарміраваны больш як 1,4 тыс. аварыйных брыгад. У агульнай колькасці ў іх задзейнічаны каля 7 тыс. чалавек. Ёсць больш як 200 дызель-генератарных установак, якія могуць быць разгорнуты ў любым пункце Беларусі, падключаны да сеткі электразабеспячэння, каб населены пункт, прадпрыемства не засталіся без электрычнай энергіі.
Для дыягнаставання стану электрычных сетак задзейнічаюцца беспілотныя лятальныя апараты (іх каля 50). Атрыманая інфармацыя дапамагае прыняць правільныя кіраўніцкія рашэнні, каб мінімізаваць час на аднаўленне пашкоджаных участкаў.
"У гэтым годзе мы закупім каля 100 беспілотных лятальных апаратаў дадаткова і ў наступным давядзём агульную колькасць больш як да 220. Акрамя таго, гэтыя сродкі ўбудоўваем у нашы тэхналагічныя працэсы з пункту гледжання абследавання ліній электраперадач у працэсе іх эксплуатацыі, што таксама дасць магчымасць знізіць рызыкі ўплыву ўмоў надвор'я на стан нашай электрычнай сеткі", - сказаў міністр.-0-