Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 09:25

Як выконваецца бюджэт і забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі ў Беларусі ва ўмовах санкцый

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў, як выконваецца бюджэт і забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі ў Беларусі ва ўмовах санкцый, у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у экспарце калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў назіраецца запаволенне ў сувязі з санкцыямі і пэўнымі лагістычнымі складанасцямі. "Мы бачым, што ў грашовым выражэнні недаатрымаем недзе да Br1 млрд. Але лагістычныя ланцужкі наладжваюцца, кошт тых жа калійных угнаенняў узрос у некалькі разоў, таму гэта сітуацыя адыгрываецца за кошт павелічэння цаны. Акрамя таго, экспарт у Расію з улікам усіх гэтых падзей, зразумела, павялічваецца, калегі пераходзяць на наш рынак", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле апошніх даных, склаўся пэўны дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту, расходы перавысілі даходы прыкладна на Br1,9 млрд. "Частка такога дэфіцыту звязана з недапаступленнем асобных плацяжоў ад экспарту. Але мы стваралі ў бюджэце пэўны рэзерв з улікам розных рызык. Што датычыцца мясцовых бюджэтаў, па іх планаваўся невялікі дэфіцыт, а па факце сёння каля Br1,2 млрд прафіцыту. Плюс Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - каля Br600 млн прафіцыт", - падкрэсліў міністр.

"Па сутнасці, гэта дазваляла нам і пасля 1 студзеня павышаць базавую стаўку для бюджэтнікаў хоць пакрыху, але планава, з сакавіка, красавіка, мая. Цяпер ідзе размова аб чарговым павышэнні - з верасня. А па пенсіях прынята ўжо рашэнне пералічыць зыходзячы недзе з 10%-га росту расходаў на аплату працы , - гэта дзесьці да Br50 да пенсіі дабавяць. Плюс на пастаяннай аснове ўвялі надбаўкі медработнікам, з 1 студзеня павялічылі памер дапамогі на аздараўленне, што да водпуску выплачвалі. Нейкіх асаблівых праблем, якія не дазвалялі б выконваць намечаныя планы па росце заработнай платы грамадзян, няма", - рэзюмаваў Юрый Селіверстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі