Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у Беларусі будуць павялічваць долю продажаў айчынных тавараў, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава ў час семінара па адпаведнай тэматыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На семінары абмяркоўвалася пытанне далучэння да пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў тавараў айчыннай вытворчасці. Пагадненне падпісана міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, міністрам архітэктуры і будаўніцтва, міністрам прамысловасці, старшынямі канцэрнаў "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам" і "Белдзяржхарчпрам". Гэты дакумент быў накіраваны ўсім дзяржаўным органам, прадпрыемствам гандлю і прамысловасці.
Да пагаднення далучылася 11 арганізацый. Сярод іх Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў, Асацыяцыя камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў, універмаг "Цэнтральны", КУП "Мінскхлебпрам", Віцебская бройлерная птушкафабрыка і іншыя. У пагадненні ўстаноўлена ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці, якую неабходна забяспечыць суб'ектам гаспадарання.
"Суб'ект гаспадарання па выніках 2025 года, дасягнуўшы пэўнай долі тавараў айчыннай вытворчасці, павінен кожны год да 2030-га года забяспечваць рост плюс 1 працэнт. А для вытворцаў прапісана прапанова аб тым, што яны павінны рэалізоўваць сваю прадукцыю не менш як у пяці інтэрнэт-магазінах і не менш як на дзвюх інтэрнэт-пляцоўках", - адзначыла намеснік міністра.
Для інтэрнэт-магазінаў, інтэрнэт-пляцовак прапанава таксама адкрыццё пунктаў выдачы заказаў у маланаселеных і аддаленых населеных пунктах, з выкарыстаннем у тым ліку інфраструктуры Белкаапсаюза" і "Белпошты".-0-