Фота з архіва
27 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Для рэалізацыі беларускай ініцыятывы "Еўразійскі электробус" будзе распрацавана адпаведная міждзяржаўная праграма. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміла на прэс-канферэнцыі член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян.
Міністр ЕЭК адзначыла, што ў камісіі з вялікай увагай аднесліся да гэтай прапановы беларускага боку. "Мы дасягнулі разумення з Рэспублікай Беларусь, што мы будзем цяпер весці работу па распрацоўцы міждзяржпраграмы ў рамках кааперацыйнага праекта для выпуску асобных кампанентаў для электробусаў", - сказала яна.
"Мы вядзём актыўную работу па пошуку імпартазамяшчальных праектаў для таго, каб гэты праект ("Еўразійскі электробус". - Заўвага БЕЛТА) з пункту гледжання імпартазамяшчэння развіваўся па вытворчасці камплектуючых не толькі для Рэспублікі Беларусь, не толькі для электробуса, але і для ўсяго электратранспарту, які вырабляюць на нашай прасторы. Таму што нам даводзіцца канкурыраваць сёння са знешнім светам, і каб атрымаць аб'ём і, зразумела, адэкватныя цэны, нам трэба маштабіраваць гэты праект", - дадаў намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Віталь Воўк.-0-