Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар РУП "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" Аляксей Смільгін расказаў у прэс-цэнтры БЕЛТА, як гарантуецца бяспека выдачы электроннага лічбавага подпісу ў рэгістрацыйных цэнтрах.
Інфармацыйны выдавецкі цэнтр па падатках і зборах - буйнейшы рэгістрацыйны цэнтр у дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі. Задача РЦ - аказанне паслугі, у рамках якой ідэнтыфікуецца суб'ект пры першым звароце. "Цэнтр забяспечвае бяспечнае і камфортнае аказанне паслугі. Бяспека гарантуецца акрэдытацыяй: звяртаючыся ў рэгістрацыйны цэнтр, вы можаце быць упэўнены, што вашы даныя будуць выкарыстоўвацца толькі вамі. Тое, што вы атрымліваеце на электронным носьбіце, застаецца ў вас і выкарыстоўваецца толькі вамі", - падкрэсліў Аляксей Смільгін.
Яшчэ адзін важны аспект - якасць паслугі, паколькі першае знаёмства з ёй адбываецца менавіта праз рэгістрацыйны цэнтр. "Прадпрыемства працуе ў гэтай сферы ўжо доўга, мае вялікую тэрытарыяльна размеркаваную сетку, прызначаную гарантаваць максімальную тэрытарыяльную даступнасць і хуткую работу", - звярнуў увагу ён.

Якасць паслуг пацвярджаецца шматлікімі падзякамі па выніках аказання паслугі. "Аднак нават самая якасная і аптымізаваная сістэма не вытрымае, калі падпісчыкі будуць звяртацца ў самы апошні момант. Таму важна загадзя паклапаціцца аб атрыманні або прадаўжэнні паслугі", - сказаў Аляксей Смільгін.-0-