Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны эксперт, начальнік адукацыйнага цэнтра "Аксіёс" ААТ "Дзіпрасувязь" Юлія Абуховіч расказала карэспандэнту БЕЛТА аб тым, як дзяржава выкарыстоўвае дэфіцыт і прафіцыт для бюджэтнага балансу.
З пункту гледжання эканамічнай тэорыі, дзяржаўны бюджэт - гэта галоўны інструмент фіскальнай палітыкі, з дапамогай якога дзяржава ўплывае на макраэканамічныя працэсы. Дэфіцыт і прафіцыт бюджэту - гэта не добра або дрэнна само па сабе, гэта інструменты для розных сітуацый, адзначыла Юлія Абуховіч.
Дэфіцытны бюджэт, у якім расходная частка перасягае даходную, патрэбны для пэўных мэт.
Па-першае, гэта класічнае кейнсіянскае (кейнсіянства - адна з эканамічных тэорый. - Заўвага БЕЛТА) стымуляванне эканомікі ў складаныя перыяды, расказала эксперт і растлумачыла: "Калі эканоміка запавольваецца, попыт спадае, растуць зберажэнні і беспрацоўе. Дзяржава свядома ідзе на дэфіцыт: павялічвае расходы (напрыклад, на інфраструктурныя праекты, дзяржаўныя заказы) або зніжае падаткі. Гэта ўлівае грошы ў эканоміку, стварае рабочыя месцы, павышае сукупны попыт і дапамагае "разагнаць" эканамічны рост. Дэфіцыт тут выступае ў ролі своеасаблівага "дэфібрылятара" для эканомікі".
Па-другое, гэта інвестыцыі ў будучыню. "Дзяржава можа займаць грошы для фінансавання доўгатэрміновых праектаў, якія акупяцца ў будучым, - будаўніцтва дарог, жылля, развіццё навукі, адукацыі, медыцыны. Логіка простая: вынікам гэтых інвестыцый будуць карыстацца будучыя пакаленні, таму справядліва, калі яны таксама будуць удзельнічаць у пагашэнні ўзнікшага доўгу", - звярнула ўвагу яна.
Па-трэцяе, гэта работа так званых аўтаматычных стабілізатараў. "Нават без спецыяльных рашэнняў урада ў крызіс даходы бюджэту (перш за ўсё падаткі) падаюць, а расходы (дапамогі па беспрацоўі, сацыяльная дапамога) растуць. Гэта аўтаматычна стварае або павялічвае дэфіцыт, які змякчае для людзей наступствы эканамічнага спаду", - растлумачыла яна.
Здараецца, што неабходна сфарміраваць прафіцытны бюджэт. Ён дапамагае ў барацьбе з перагрэвам эканомікі і інфляцыяй (фарміруючы прафіцыт, дзяржава забірае лішнія грошы з эканомікі праз павышэнне падаткаў або скарачэнне расходаў, гэта ахалоджвае попыт і дапамагае стрымаць рост цэн). Накопленыя за кошт прафіцыту сродкі ствараюць падушку бяспекі - рэзерв на выпадак будучых крызісаў, спаду цэн на экспартныя тавары або іншых непрадбачаных шокаў. Прафіцыт дазваляе накіроўваць сродкі на пагашэнне раней накопленых даўгоў. Гэта зніжае расходы на абслугоўванне доўгу (выплату працэнтаў) у будучым, вызваляючы рэсурсы для іншых мэт і ўмацоўваючы давер да нацыянальнай эканомікі, расказала Юлія Абуховіч.
"Урад фарміруе гадавы план даходаў і расходаў зыходзячы з кансерватыўных прагнозаў для таго, каб потым была магчымасць манеўру. Калі эканоміка спрацуе лепш, адпаведна, дэфіцыт закрыецца, але першапачаткова ён дапускаецца і, бывае, што да апошняга моманту выглядае так, што па выніках года застанецца дэфіцыт", - адзначыла эканаміст.
Так было ў мінулым годзе, калі яшчэ ў снежні дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ацэньваўся на ўзроўні каля Br2,5 млрд, прычым, згодна з законам аб бюджэце Беларусі на 2024 год, ён планаваўся роўным Br4,75 млрд. У выніку рэспубліканскі бюджэт выкананы з перавышэннем даходаў над расходамі: у праекце закона аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2024 год указана, што даходы перасягнулі расходы на Br718 млн.
Рэспубліканскі бюджэт на 2025 год запланаваны з дэфіцытам у памеры Br4,5 млрд, што нават менш, чым планавалася ў мінулым годзе. "Гэты дэфіцыт плануецца прафінансаваць перш за ўсё за кошт астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Крыніцай сродкаў могуць быць таксама пры неабхонасці пазыкі на ўнутраным рынку і знешнія дзяржаўныя пазыкі, але вострай неабходнасці ў гэтым няма", - сказала эксперт.
Падагульняючы, Юлія Абуховіч падкрэсліла: бюджэтны баланс - гэта макраэканамічны рэгулятар. "Вобразна кажучы, дэфіцыт - гэта педаль газу для слабай эканомікі, а прафіцыт - тормаз для той, што вельмі разагналася. Галоўнае - выкарыстоўваць іх своечасова і ў адпаведнасці з сітуацыяй", - рэзюмавала яна.-0-