Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2022, 11:27

Як Беларусь пераарыентуе пастаўкі прадуктаў харчавання ва ўмовах санкцый

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц расказаў, як Беларусь пераарыентуе пастаўкі прадуктаў харчавання ва ўмовах санкцый, на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах санкцыйнай палітыкі ў адносінах да нашай краіны нашы прадпрыемствы вядуць работу па пашырэнні паставак на традыцыйныя рынкі (краіны СНД), а таксама па пераарыентацыі на новыя рынкі збыту, прапрацоўваюць новыя лагістычныя маршруты ў краіны далёкага замежжа. Сёння геаграфія экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны налічвае каля 100 краін свету. Асноўная доля ў экспарце харчавання прыпадае на РФ. За дзесяць месяцаў удзельная вага экспарту ў Расію ў агульным аб'ёме экспарту прадуктаў харчавання склала 71 працэнт, тэмп росту да аналагічнага перыяду 2021 года - 124 працэнты. Таксама павялічыўся экспарт у іншыя краіны СНД", - сказаў Леанід Заяц.

Краіны Азіі таксама выступаюць аднымі з галоўных пакупнікоў беларускай харчовай прадукцыі. "Экспарт у гэты рэгіён вырас на 55 працэнтаў. Доля азіяцкіх краін у агульным аб'ёме экспарту харчовых тавараў вырасла на 1,7 працэнтнага пункта і склала 9 працэнтаў. Экспарт у Кітай склаўся ў суме $452 млн, рост на 60 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2021 года", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

"Павелічэнне аб'ёмаў экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны, асваенне новых рынкаў і пашырэнне прысутнасці на традыцыйных рынках збыту з'яўляюцца ключавымі задачамі аграпрамысловай вытворчасці", - рэзюмаваў Леанід Заяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі