Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2019, 09:04

Яфімчык: настаў час у легпраме прымяняць "Ііндустрыю 4.0"

17 студзеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Настаў час у лёгкай прамысловасці крок за крокам прымяняць канцэпцыю "Індустрыя 4.0" , дзе галоўную ролю ў вытворчасці адыгрываюць робаты. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык.

Паводле слоў кіраўніка канцэрна, лабараторыя па тэхналогіях "Індустрыі 4.0" працуе на "Белвесце" - прадукцыя вырабляецца практычна без удзелу чалавека. "У бліжэйшыя гады прымяненне "Індустрыі 4.0" стане асноўным напрамкам дзейнасці для швейнікаў, а праз два-тры гады такая тэхналогія будзе канчаткова прыменена пры стварэнні абутку", - адзначыў Мікалай Яфімчык.

Адказваючы на пытанне аб планах на бягучы год па інвесціраванні ў развіццё вытворчасцей, кіраўнік канцэрна адзначыў, што шэраг праектаў рэалізаваны, некаторыя прадаўжаюцца. "Вельмі актыўна ідзе работа ў сферы інавацыйнай дзейнасці, тэхнічна пераўзбройваюцца вытворчасці, прыцягваючы фінансы з рэспубліканскага інавацыйнага фонду, задзейнічаўшы крэдыты і свае грошы. Напрыклад, прадпрыемства "Віцебскія дываны" будуе цэх па вытворчасці поліпрапіленавай ніткі, дзе будзе ўстаноўлены экструдар - для іх гэта новы напрамак. На "Магатэксе" пачнуць выпускаць новыя тканіны, на "Гранітэксе" асвойваюць пражы, якія будуць запатрабаваны на рынку. Плануем, што ў 2019 годзе асвоім каля Br70 млн толькі інавацыйных рэсурсаў для ўкаранення сучасных тэхналогій", - расказаў Мікалай Яфімчык.

Закранаючы загрузку магутнасцей нядаўна адкрытага Віцебскага футравага камбіната, старшыня "Беллегпрама" ўдакладніў, што яна складае каля 30 працэнтаў, пакрокава ідзе павелічэнне да 50 працэнтаў. "З сыравінай вырашаны пытанні, яна будзе беларускай. Усё на прадпрыемстве ідзе планава: падрыхтоўка кадраў, асваенне магутнасцей і рынкаў, пошукі новых партнёраў, таму што прыярытэты змяняюцца. Таксама трэба ўлічваць, што камбінат у асноўным арыентаваны на экспарт", - растлумачыў Мікалай Яфімчык.

Апошнія пяць гадоў "Беллегпрам" працуе без страт, сума прыбытку складае амаль Br170-180 млн. Мінулы год быў больш складаным, у тым ліку з-за знешніх фактараў: значна скараціліся пастаўкі беларускіх тавараў у Расію пасля прыняцця пастановы нумар 9 урада суседняй краіны. "З-за гэтага страцілі каля Br70 млн экспарту па лёгкай прамысловасці ў Расію, але нам удалося гэта перакрыць краінамі далёкага замежжа (Японія, Канада), павелічэннем паставак у Еўропу. Паводле папярэдніх даных, за 2018 год паказчык па экспарце складзе 100,2 працэнта, падобная лічба будзе і па прамысловай прадукцыі. На 2019 год актуальнай задачай застанецца развіццё інтэрнэт-гандлю і зніжэнне сабекошту тавараў", - дадаў старшыня канцэрна.

У Віцебску Мікалай Яфімчык правёў 16 студзеня прыём грамадзян і наведаў шэраг прадпрыемстваў горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі