Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2024, 17:27

Яфімаў: узмацненне еўразійскага прамысловага суверэнітэту - агульная мэта краін-удзельніц ЕАЭС
 

Аляксандр Яфімаў. Фота з архіва
Аляксандр Яфімаў. Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узмацненне еўразійскага прамысловага суверэнітэту - агульная мэта краін - удзельніц ЕАЭС. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў на пасяджэнні Савета па прамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза ў рамках міжнароднай прамысловай выстаўкі "ІНАПРАМ-2024" у Екацярынбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

"Наша агульная мэта - узмацненне еўразійскага прамысловага суверэнітэту. Кожная з дзяржаў - удзельніц ЕАЭС, развіваючы сваю ўласную эканоміку, робіць тым самым істотны ўклад у развіццё агульнай эканомікі саюза. Гэта дае нам права смела глядзець у будучыню, самастойна вызначаць прыярытэты і стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай прасторы, абараняць свае інтарэсы на знешніх рынках", - сказаў Аляксандр Яфімаў.

Далейшае развіццё ў рамках саюза ён бачыць у ажыццяўленні пераацэнкі нацыянальных падыходаў краін - членаў саюза і прадстаўнікоў бізнес-структур, стварэнні агульных саюзных прамысловых кластараў і сумесных вытворчых прадпрыемстваў, узмацненні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння пры рэалізацыі значных сацыяльных і іншых інфраструктурных праектаў, а таксама ў фарміраванні адзіных падыходаў да абароны агульнага рынку і стварэнні трывалай асновы для ўстойлівага развіцця прамысловага комплексу.

Паводле яго слоў, дзяржавам - членам ЕАЭС неабходна сумеснымі намаганнямі рэалізоўваць усе дасягнутыя на сённяшні дзень дамоўленасці ў сферы прамысловасці. "Упэўнены, што ўжо да наступнага "ІНАПРАМА" мы, падводзячы вынікі нашай работы за мінулы год, убачым той вынік, дзеля якога некалі засноўваўся Еўразійскі эканамічны саюз. Я маю на ўвазе сапраўды свабоднае абарачэнне саюзных тавараў унутры ЕАЭС, роўныя эканамічныя ўнутрысаюзныя ўмовы для работы суб'ектаў гаспадарання дзяржаў-членаў, рэалізаваныя і рэалізуемыя інавацыйныя і інвестыцыйныя праекты", - сказаў міністр прамысловасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі