Аляксандр Яфімаў. Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнія пагрозы і выклікі, ва ўмовах якіх ужо не адзін год развіваецца беларуская эканоміка, садзейнічаюць росту інавацыйнай актыўнасці. На гэта звярнуў увагу ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў.
"Прадпрыемствы-флагманы Мінпрама дэманструюць устойлівасць дзякуючы наяўнасці ў іх уласных кампетэнцый у даследаваннях і распрацоўках, сувязей з навукай, што дае магчымасць ствараць прынцыпова новыя тавары і прапаноўваць іх рынку. Абсалютна перакананы, што прадпрыемствы Мінпрама здольныя даць магутны "інавацыйны адпор" у адказ на недружалюбныя меры", - падкрэсліў Аляксандр Яфімаў.
Паводле яго слоў, развіццю інавацый садзейнічаюць устойлівыя сувязі паміж рэальным сектарам эканомікі і навукай. Арганізацыі рэальнага сектара эканомікі супрацоўнічаюць з установамі НАН Беларусі па трох напрамках: у вырашэнні праблем тэхналагічнага характару, у сумесным выкананні заданняў навукова-тэхнічных праграм і правядзенні вучонымі НАН семінараў на базе арганізацый Мінпрама. Напрыклад, арганізацыі Мінпрама ініцыявалі ўключэнне ў Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года больш як 360 праектных ідэй.
"Адносна такога важнага і актуальнага паказчыка, як імпартазамяшчэнне, з задавальненнем канстатую, што ў бягучай пяцігодцы на нашых прадпрыемствах назіраецца ўстойлівы рост вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі: адносна папярэдняй пяцігодкі аб'ём яе вытворчасці павялічыўся амаль у 2 разы", - дадаў Аляксандр Яфімаў.-0-