Сцяг Субота, 24 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 сакавіка 2025, 12:16

Яфімаў: падтрымка Прэзідэнта забяспечыла прамысловасці ўпэўнены рост

Аляксандр Яфімаў. Фота з архіва
Аляксандр Яфімаў. Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дзякуючы Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку забяспечаны стабільнасць, суверэнітэт і бяспека. На гэта звярнуў увагу ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, які прымае ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта.

"На працягу ўсяго перыяду прэзідэнцтва наша краіна дастойна і ўпэўнена прайшла вялікі шлях развіцця, сутыкаючыся з выклікамі на розных этапах і паспяхова іх пераадольваючы. У аснове рашэнняў нашага кіраўніка дзяржавы заўсёды былі адказнасць за лёс нашай Радзімы і шчырае служэнне яе народу", - заявіў Аляксандр Яфімаў.

Паводле яго слоў, вакол моцнага лідара аб'ядналася ўся краіна, у тым ліку прадпрыемствы Мінпрама. Дзякуючы пастаяннай увазе і падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі айчынная прамысловасць, насуперак прагнозам апанентаў, не проста выстаяла, але і дэманструе сур'ёзны рост.

"Нас, як прадстаўнікоў прамысловай сферы, не могуць не хваляваць навіны аб скарачэнні штату на некаторых сусветных заводах або што яшчэ горш - аб закрыцці вытворчасцей. У нас такога не адбываецца. Наадварот, апошнія гады мы назіраем дынамічнае развіццё прамысловасці, якая сёння - адзін з важнейшых прыярытэтаў у дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту нашай рэспублікі", - заўважыў кіраўнік профільнага ведамства.

Ён таксама канстатаваў, што прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці маюць значны прамысловы патэнцыял. І гэта вельмі добра паказаў час. "У Беларусі, бадай што, ніколі ў гісторыі яшчэ не было такога санкцыйнага выкліку. Нам процістаіць амаль палавіна сусветнай эканомікі. І наша прамысловасць дзякуючы сіле волі Прэзідэнта ў гэтых умовах перафармаціравалася, паспяхова працуе на забеспячэнне імпартанезалежнасці і павышэнне канкурэнтаздольнасці", - сказаў міністр.

"Трансфармацыя павінна адбывацца і далей. Для гэтага неабходна нарошчваць тэмпы, абнаўляць парк тэхналагічнага абсталявання, укараняць у вытворчасць сучасныя навуковыя распрацоўкі і лічбавыя тэхналогіі. У сістэме Міністэрства прамысловасці каля 200 прадпрыемстваў. Гэта каласальны патэнцыял. Сярод гэтых прадпрыемстваў ёсць сапраўды айчынныя прамысловыя чэмпіёны, якія фарміруюць нацыянальную бяспеку краіны. Інакш і быць не можа, бо з моцным лідарам будзе і моцная краіна", - рэзюмаваў Аляксандр Яфімаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі