Сцяг Панядзелак, 23 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2025, 17:40

Яфімаў: мемарандум з Гвінеяй-Бісау акрывае для Беларусі новы экспартны рынак

Фота з архіва
Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам гандлю і прамысловасці Гвінеі-Бісау, які падпісаны ў рамках візіту ў Беларусь прэзідэнта Умару Сісоку Эмбала, адкрывае для прадпрыемстваў Беларусі новы экспартны рынак. Аб гэтым расказаў міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.  

Мэта мемарандума - развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне прамысловай кааперацыі. Згодна з тэкстам дакумента, бакі маюць намер садзейнічаць абмену тэхналогіямі, пастаўкам прамысловых тавараў паміж краінамі, падтрымліваць сумесныя інвестыцыі ў прамысловыя праекты. Таксама прадугледжваецца ўмацоўваць узаемадзеянне ў галіне навуковых даследаванняў і развіцця новых галін прамысловасці.

"Міністэрства прамысловасці надае важнае значэнне падпісанню мемарандума, які адкрывае для прадпрыемстваў галіны новы экспартны рынак. Супрацоўніцтва дзвюх краін стане яшчэ адным крокам ва ўмацаванні пазіцый нашай прамысловасці на міжнароднай арэне. Міністэрства прадоўжыць актыўную работу па развіцці экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў галіны", - пракаменціраваў Аляксандр Яфімаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі