Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2023, 09:55

Я не сустракаў больш грунтоўнага падыходу, чым беларускі. Энергетык пра бяспеку БелАЭС

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадэманстравала самы грунтоўны падыход да бяспекі БелАЭС. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся энергетык, старшыня фонду сацыяльнай падтрымкі "Аўрора" Барыс Марцінкевіч.

"Што датычыцца бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі, то больш грунтоўнага падыходу, чым прадэманстравала Беларусь, я не сустракаў. Вучоныя інстытута "Сосны" (Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) ездзілі па ўсім свеце і правяралі ўсе існуючыя на той момант праекты. Адбывалася гэта пасля аварыі на "Фукусіме-1". І не выпадкова выбар спыніўся на праекце атамных энергаблокаў на базе рэактара ВВЭР-1200. Вучоныя інстытута "Сосны" праехалі ад Японіі да Англіі і правяралі ўсё, пасля чаго паклалі на стол Аляксандру Рыгоравічу (Лукашэнку. - Заўвага БЕЛТА) рэзультат сваіх даследаванняў", - сказаў Барыс Марцінкевіч.

Як адзначыў энергетык, рэзультат работы першага энергаблока паказвае, што попыт на прыродны газ у Беларусі зменшыўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі