Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2020, 15:24

Італія разлічвае на тавараабарот з Беларуссю ў памеры 1 млрд еўра - пасол

26 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Італія разлічвае на тавараабарот з Беларуссю ў памеры 1 млрд еўра, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай беларуска-італьянскаму супрацоўніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол звярнуў увагу, што цяпер, паводле статыстыкі італьянскага боку, гэта лічба складае каля 800 млн еўра. "Але мы ставім перад сабой задачу ў аб'ёме 1 млрд еўра, - прадоўжыў ён. - Не ведаю, ці зможам з-за каранавіруса дасягнуць гэтай лічбы ў бягучым годзе, але будзем імкнуцца".

Дыпламат расказаў, што для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту Італія мае намер дыверсіфікаваць свой экспарт у Беларусь. "Мы спадзяёмся павялічыць тавараабарот за кошт такіх традыцыйна моцных галін італьянскай эканомікі, як вытворчасць абсталявання, будаўніцтва, медыцынская сфера, а таксама зялёнай эканомікі, каб вырабляць чыстую энергію і жыць і плённа працаваць у экалагічных умовах", - адзначыў ён.

Пасол расказаў, што менавіта зялёнай эканоміцы будзе прысвечаны 4-ы беларуска-італьянскі бізнес-форум, які запланаваны ў Мінску на кастрычнік.

Дыпламат высока ацаніў развіццё беларуска-італьянскіх кантактаў і падзякаваў беларусам за падтрымку і салідарнасць у складаны для Італіі перыяд барацьбы з каранавірусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі