Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2023, 10:56

Іран зацікаўлены ў пастаўках беларускай пілапрадукцыі

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран зацікаўлены ў пастаўках беларускай пілапрадукцыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч па выніках візіту ў Тэгеран, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Дэлегацыя ведамства на чале з Уладзімірам Крэчам наведала Ісламскую Рэспубліку Іран і прыняла ўдзел у ХХ Міжнароднай выстаўцы Iran WOODEX у Тэгеране. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з экспазіцыяй дрэваапрацоўчага абсталявання і вырабамі з драўніны, правяла шэраг дзелавых перагавораў з прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя і банкаўскага сектара.

"Галоўны вынік нашай паездкі - мы пачулі зацікаўленасць іранскіх кампаній не толькі ў нашай пілапрадукцыі, але і ў дранцы. Іран сёння займаецца вытворчасцю МДФ і ДСП. Для гэтага якраз прыдатна нізкаякасная сыравіна, якой у Беларусі з лішкам. Так, яна каштуе нядорага, таму важна добра папрацаваць над лагістыкай і аптымізацыяй усіх затрат", - адзначыў Уладзімір Крэч.

Намеснік міністра дадаў, што іранскія кампаніі ўжо ацанілі якасць беларускай пілапрадукцыі - яна абсалютна канкурэнтаздольная адносна іншых краін-экспарцёраў. У рамках візіту ўдалося канчаткова вырашыць і пытанне разлікаў за пастаўкі: яны будуць ажыццяўляцца ў расійскіх рублях і праз расійскую плацежную сістэму. "Як бы цяжка ні было, але мы шукаем і знаходзім альтэрнатыўныя рынкі збыту. Упэўнены, што па меры развіцця гэтай работы мы зможам забыць пра еўрапейскія санкцыі", - рэзюмаваў Уладзімір Крэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі