Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 верасня 2022, 17:12

ІП змогуць стаць юрыдычнымі асобамі на працягу сутак

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць на працягу сутак пераходзіць на работу ў якасці юрыдычнай асобы. Гэта прадугледжана новым законапраектам аб развіцці прадпрымальніцтва, паведаміў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы за тое, каб бізнес развіваўся і рос. Каб была магчымасць пераходзіць з адной катэгорыі ў больш дасканалую, арганізаваную. У гэтым задача дзяржавы - ствараць больш прадпрыемстваў. Сярод гэтых стымулаў прапануецца "бясшвовы" пераход з індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы", - расказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле слоў міністра, калі індывідуальны прадпрымальнік захоча стаць юрыдычнай асобай, то такая працэдура цяпер займае каля года. "Мы прапанавалі сістэму, па якой можна перарэгістравацца дзень у дзень, - адзначыў ён. - Пры гэтым усе абавязацельствы перад крэдыторамі, банкамі, іншымі фізічнымі або юрыдычнымі асобамі пераафармляюцца. Значна спрошчана сістэма пераафармлення ліцэнзій, рашэнняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі