Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2019, 13:28

ІП змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале, паведамляе БЕЛТА.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Беларусі, маюць права выкарыстоўваць наяўную валюту для разлікаў за межамі краіны па здзелках, што прадугледжваюць імпарт тавараў, у суме, якая не перавышае 100 базавых велічынь (1 БВ - Br25,5) па кожным дакуменце, што пацвярджае паступленне тавараў на тэрыторыю Беларусі.

Арганізацыі і ІП, якія займаюцца транспартнай або транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю і з'яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, маюць права прымаць наяўную замежную валюту ад нерэзідэнтаў у якасці аплаты за экспартуемыя транспартныя або транспартна-экспедыцыйныя паслугі ў суме, што не перавышае 1000 базавых велічынь па кожным дагаворы і (або) заяўцы, заказе-даручэнні, іншым дакуменце.

Пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 сакавіка 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі