Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ІП не абавязаны мець дакументы на тавар у месцах яго рэалізацыі і пры перавозцы - МПЗ

Эканоміка 16.11.2019 | 18:18
Фота з архіва
Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі не абавязаны мець дакументы на тавар у месцах яго рэалізацыі і пры перавозцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

У МПЗ нагадалі, што з 1 студзеня бягучага года ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам усе плацельшчыкі, незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, абавязаны забяспечваць наяўнасць прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Указам ад 31 кастрычнiка 2019 года нумар 411 "Аб падаткаабкладанні" для ўстанаўлення для ўсіх суб'ектаў гаспадарання адзіных падыходаў у частцы наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выключаны падпункт 1.1 пункта 1 указа ад 16 мая 2014 года нумар 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі".

Адпаведна, індывідуальныя прадпрымальнікі - плацельшчыкі адзінага падатку абавязаны забяспечваць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, без абавязковай іх наяўнасці ў месцах рэалізацыі і ў сродках транспарціроўкі. У адпаведнасці з Падатковым кодэксам дакументамі, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, будуць з'яўляцца дакументы, выпісаныя пастаўшчыком тавараў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.