Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інжынерныя і медыцынскія аб'екты, вулічна-дарожная сетка - на гэтыя мэты ў Мінску былі накіраваны дадатковыя сродкі інвестпраграмы на 2025 год. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета па горадабудаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі Аляксандр Хіжняк па выніках 13-й чарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адным з пытанняў, якія абмяркоўваліся на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, стала зацвярджэнне інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2025 год. "Гэтыя грашовыя сродкі накіроўваюцца на вулічна-дарожную сетку, інжынерныя, а таксама медыцынскія аб'екты. У прыватнасці, частка сродкаў была накіравана на рэканструкцыю хірургічнага, гінекалагічнага, а таксама псіханеўралагічнага карпусоў 6-й гарадской клінічнай бальніцы", - расказаў Аляксандр Хіжняк.
Таксама ў парадак дня сесіі ўвайшло абмеркаванне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2021-2025 гады ў Мінску.
"Комплекс мерапрыемстваў сёння разглядаецца ў кантэксце эканоміі грашовых сродкаў па выніках праведзеных таргоў. Указаная эканомія застаецца за тымі раёнамі, якія пазначаны атрымальнікамі, што пабуджае да больш рацыянальнага выкарыстання сродкаў", - падкрэсліў Аляксандр Хіжняк.-0-