Фота СЭЗ
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія інвестары запусцяць станкабудаўнічую вытворчасць і ўчастак механічнай апрацоўкі дэталей у свабоднай эканамічнай зоне "Мінск". Дагавор падпісалі кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Анатоль Бубен і дырэктар прадпрыемства Валянцін Паўлоўскі, паведамілі БЕЛТА ў сталічнай СЭЗ.
Інвестпраект рэалізуе новы рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны ТАА "Прэцызійныя машыны". Кампанія займаецца вытворчасцю станкоў для апрацоўкі металаў з лічбавым праграмным кіраваннем такарнай і фрэзернай групы. Аўтаматызаванае абсталяванне, здольнае выконваць вельмі складаныя аперацыі па зададзенай праграме без непасрэднага ўдзелу чалавека, мае шырокае прымяненне ў вытворчай сферы.
Прадпрыемства размесціцца на тэрыторыі СЭЗ "Мінск" у раёне Фаніпаля. Пачатак вытворчай дзейнасці запланаваны на першы квартал 2025 года. Значная доля прадукцыі будзе пастаўляцца за мяжу. Чакаецца, што ўдзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме выручкі складзе каля 50 працэнтаў.-0-