Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2017, 15:29

Інтэрнэт-магазіны змогуць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрнэт-магазіны змогуць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня 2018 года. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Суб'екты гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт-магазін, будуць мець права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання ў парадку і на ўмовах, вызначаных главой 34 Падатковага кодэкса.

Дакумент уводзіць шэраг іншых мер, якія стымулююць развіццё інтэрнэт-гандлю. Так, магазіны больш не будуць абавязаны прадастаўляць звесткі аб рознічным і аптовым тавараабароце ў Гандлёвы рэестр (да гэтага яны павінны былі даваць справаздачу штогод).

Дэкрэтам таксама прадугледжана, што суб'екты гаспадарання маюць права не выкарыстоўваць пячаці (выключэнне - выпадкі, прадугледжаныя міжнароднымі дагаворамі Беларусі).

На працягу 6 месяцаў на разгляд Прэзідэнта павінны паступіць прапановы аб зніжэнні падатковай нагрузкі на суб'екты гаспадарання ў сувязі са стварэннем імі новых рабочых месц, ажыццяўленнем эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці, рэінвесціраваннем прыбытку ў развіццё вытворчасці, а таксама аб спрашчэнні падатковага адміністравання. Паўгода адводзіцца і для падачы прапаноў аб замацаванні магчымасці выплаты падаткаў у замежнай валюце плацельшчыкамі, якія знаходзяцца або ажыццяўляюць дзейнасць за межамі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі