Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2019, 15:34

Інтэграцыю ў ЕАЭС абмяркуюць на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 20 снежня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэграцыю ў ЕАЭС абмяркуюць на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 20 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Назаранка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў ЕАЭС толькі па двух напрамках дамовіліся рэалізоўваць адзіную палітыку - гэта мытнае і тэхнічнае рэгуляванне. Па ўсіх астатніх палітыка ўзгодненая, а гэта паняцце не кладзецца ў заканадаўства, гэта тое, аб чым бакі дамовяцца. Цяпер ідзе вельмі інтэнсіўнае абмеркаванне стратэгічных напрамкаў развіцця інтэграцыі, дастаткова жорсткая дыскусія аб тым, што краіны маглі б аддаць на наднацыянальны ўзровень. Не перадаючы паўнамоцтвы, даволі складана эфектыўна рэалізаваць працэс інтэграцыі. Думаю, пасля пасяджэнняў Савета ЕЭК 19 снежня і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 20 снежня мы зможам убачыць больш-менш рэальны праект", - сказаў Віктар Назаранка.

Беларусь у 2020 годзе будзе старшынстваваць у органах ЕАЭС. "З аднаго боку, гэта ганарова, з другога - вялікая адказнасць. ЕАЭС адзначае пяцігоддзе. Ёсць дасягненні, ёсць слабыя бакі, нешта ўдалося зрабіць, нешта - не. Усе чакаюць, што за перыяд старшынства Беларусі ўдасца актывізаваць усе працэсы", - адзначыў міністр ЕЭК.

Сёння Віктар Назаранка правёў лекцыю для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Ён расказаў аб функцыянаванні ЕАЭС і дасягнутых за пяць гадоў выніках, аб рабоце ЕЭК, а таксама аб сферы тэхнічнага рэгулявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі