Сцяг Пятніца, 7 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 ліпеня 2025, 09:43

Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК: 99 працэнтаў насельніцтва Беларусі можа дазволіць сабе здаровае харчаванне

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыкатар ФАО, што адлюстроўвае энергетычную каштоўнасць рацыёну ў працэнтах ад сярэдняй патрэбнасці, у Беларусі перасягае 130 працэнтаў, а доля насельніцтва, якое можа дазволіць сабе здаровае харчаванне, ацэньваецца як адна з самых высокіх у свеце - 99 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, дацэнт Святлана Кандраценка.

Беларусь уваходзіць у топ-5 экспарцёраў малакапрадуктаў, топ-10 - рапсавага алею, у топ-15 - мяса і мясапрадуктаў.

"Калі гаварыць аб канкурэнтных перавагах беларускага АПК, то ўзровень вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на аднаго жыхара ў год істотна перасягае паказчыкі нашых партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе, - удакладніла Святлана Кандраценка. - У 2024 годзе атрымалі 913 кг збожжа, што на 42 кг больш, чым у сярэднім па Еўразійскім эканамічным саюзе, цукровых буракоў - 542 кг (больш на 260 кг), малака - 958 кг (рост у 3,6 раза), жывёлы і птушкі рэалізуецца на забой - 139 кг (у 1,7), агародніны - 304 кг (у 2,5), бульбы - 341 кг (у 2,5 раза), пладоў і ягад - 78 кг (больш на 47 кг), яек - 407 штук (на 104).

Паводле слоў субяседніцы, павышаючы патэнцыял аграпрамысловай вытворчасці, краіна не толькі паспяхова вырашае свае харчовыя пытанні, але і ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне прадуктамі еўразійскага рэгіёна. Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 117 краін.

"Нам удалося сфарміраваць і значны экспартны патэнцыял. Калі ў пачатку 2000-х гадоў экспарт аграхарчовых тавараў ацэньваўся ў памеры $500 млн, то апошнія гады перасягнуў $8 млрд", - падкрэсліла доктар эканамічных навук.-0-

*Поўны тэкст чытайце ў часопісе "Экономика Беларуси"
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі