Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2013, 20:00

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці прапанаваў нідэрландскім кампаніям супрацоўнічаць у стварэнні Харчовага інавацыйнага цэнтра

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі прапанаваў нідэрландскім кампаніям супрацоўнічаць у стварэнні на базе інстытута Харчовага інавацыйнага цэнтра і вытворчасці глыбоказамарожаных бакканцэнтратаў для малочнай прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Тэма супрацоўніцтва абмяркоўвалася ў час праведзенага 24-26 красавіка пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Нідэрландах візіту ў Каралеўства Нідэрландаў дэлегацыі Інстытута мяса-малочнай прамысловасці на чале з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Алегам Дымарам.

У час візіту беларуская дэлегацыя наведала буйнейшы нідэрландскі аграрны ўніверсітэт, навукова-даследчы цэнтр горада Вагенінгена і правяла перагаворы з яго прадстаўнікамі аб рэалізацыі сумесных навуковых праектаў у галіне перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны і правядзенні сумеснага навучання спецыялістаў мясной і малочнай прамысловасці.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі