ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2021, 13:01

Інспекцыі МПЗ выявілі выпадкі выплат зарплат у канверце

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інспекцыі МПЗ выявілі выпадкі выплат зарплат у канверце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні развіцця падатковых органаў Міністэрства па падатках і зборах.

Як адзначылі ў ведамстве, падатковыя органы праводзяць планамерную работу па выяўленні і прадухіленні фактаў выплаты заработнай платы ў канвертах. Так, разам з сістэматычнай прафілактычнай работай, якая ўключае растлумачэнне падатковага заканадаўства, праводзіцца комплекс кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне выплат заработнай платы ў канвертах.

У прыватнасці, інспекцыя МПЗ па Жлобінскім раёне правяла праверку ў сферы дэкларавання даходаў і маёмасці грамадзяніна, які з'яўляецца заснавальнікам і кіраўніком арганізацыі, што займаецца аптовым гандлем таварамі. Грамадзянін зарэгістраваны таксама ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. "На працягу больш як 8 гадоў гэтаму грамадзяніну выплачвалася зарплата ў памеры ніжэйшым за мінімальную заработную плату, а ў 2020-м і бягучым годзе - ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму. Падчас праведзеных кантрольных мерапрыемстваў падатковым органам было ўстаноўлена, што арганізацыя пералічвала на рахунак ІП грашовыя сродкі ў выглядзе пазык, якія ў далейшым пераводзіліся ў якасці асабістага даходу на карт-рахунак грамадзяніна. Так, за два гады з рахунку арганізацыі было пералічана на рахунак ІП і ў далейшым пераведзена ў наяўныя грошы больш за Br24 тыс. У адносінах да грамадзяніна былі праведзены мерапрыемствы па супастаўленні атрыманых даходаў і панесеных ім расходаў, па выніках якіх было ўстаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры Br17,3 тыс. З сумы перавышэння вылічаны падаходны падатак у памеры Br2,8 тыс.", - расказалі ў галоўным упраўленні.

Таксама інспекцыя МПЗ па Бабруйскім раёне правяла кантрольныя мерапрыемствы ў адносінах да грамадзяніна, які з'яўляецца заснавальнікам будаўнічай арганізацыі, дзе ўстаноўлены выпадкі выплаты заработнай платы ў канвертах. Там таксама былі выяўлены факты прадастаўлення гэтай бударганізацыяй пазыковых сродкаў свайму заснавальніку ў вялікіх памерах. "Былі супастаўлены атрыманыя даходы гэтага заснавальніка і панесеныя ім расходы. Перавышэнне яго расходаў над даходамі склала Br225,6 тыс. З сумы перавышэння вылічаны падаходны падатак у памеры Br36,1 тыс.", - паведамілі ў МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі