Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2024, 11:28

Інспекцыі МПЗ часова не будуць адмаўляць ІП у прыёме падатковых дэкларацый на паперы

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў часова не будуць адмаўляць індывідуальным прадпрымальнікам у прыёме падатковых дэкларацый на паперы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўстановы.

Як удакладнілі ў МПЗ, улічваючы максімальную загружанасць рэгістрацыйных цэнтраў, акрэдытаваных дзяржаўнай сістэмай кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу (ДзяржСКАК), а таксама прымаючы пад увагу шматлікія звароты, якія паступаюць ад індывідуальных прадпрымальнікаў аб немагчымасці выканання ў такіх умовах абавязку прадстаўлення падатковых дэкларацый у электронным выглядзе, прадстаўленыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі падатковыя дэкларацыі на папяровым носьбіце пасля 1 ліпеня будуць прымацца падатковымі органамі ва ўстаноўленым парадку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі