Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2019, 13:11

Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,5 працэнта

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2019 года ў параўнанні са жніўнем 2019-га склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,4 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні ў параўнанні са жніўнем 2019-га склаў 100,3 працэнта, са снежнем 2018-га - 103 працэнты.

Харчовыя тавары ў верасні падаражэлі на 0,1 працэнта ў параўнанні са жніўнем 2019-га і на 2,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2018-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,9 працэнта ў параўнанні са жніўнем 2019-га і на 3,2 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га. Паслугі ў верасні ў параўнанні са жніўнем бягучага года падаражэлі на 0,6 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га - на 5,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі