Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2020, 16:28

Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 0,6 працэнта

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,6 працэнта, са снежнем 2019 года - 103,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,4 працэнта, са снежнем 2019 года - 102,5 працэнта.

Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 1,3 працэнта ў параўнанні з сакавіком і на 3,5 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта ў параўнанні з сакавіком і на 2,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га.

Паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком патаннелі на 0,2 працэнта, у параўнанні са снежнем 2019-га падаражэлі на 3,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі