ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2019, 19:01

Інфляцыя да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў - Нацбанк

Фота з архіва
Фота з архіва

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі да канца 2019 года чакае стабілізацыі інфляцыі паблізу 5 працэнтаў. Аб гэтым ішла размова на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка 25 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У I паўгоддзі 2019 года фактычны ўзровень гадавой інфляцыі крыху апярэджваў мэтавы параметр, што было абумоўлена часовымі фактарамі, уплыў якіх паступова вычэрпваецца. Чакаецца далейшае зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца года інфляцыя стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў.

Манетарныя ўмовы ў II квартале 2019 года, якія адлюстроўваюць агульны ўплыў працэнтных ставак і абменнага курса на эканоміку, у цэлым захоўвалі свой нейтральны характар.

Для захавання фінансавай стабільнасці ў I паўгоддзі 2019 года была прадоўжана работа для абмежавання сістэмных рызык, падтрымання ўзроўню золатавалютных рэзерваў і паляпшэння іх структуры, дэвалютызацыі эканомікі, забеспячэння бяспечнага функцыянавання банкаў і іншых фінансавых арганізацый, а таксама эфектыўнай работы плацежнай сістэмы.

"У сукупнасці дасягнутыя вынікі ў галіне цэнавай і фінансавай стабільнасці фарміруюць спрыяльныя ўмовы і аснову для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі", - адзначылі ў Нацбанку.

Як паведамлялася, мэтавы арыенцір Нацбанка па інфляцыі ў 2019 годзе - не больш за 5 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі