Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартны патэнцыял Беларусі ў рыбнай прамысловасці заключаецца ў пастаўках кармоў, фарэлевых малявак, цікавыя таксама інавацыі ў рыбаводстве. Якія пункты росту ў супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі і іншымі замежнымі партнёрамі ўбачылі беларускія спецыялісты ў час нядаўняга наведвання Міжнароднага рыбапрамысловага форуму і выстаўкі рыбнай індустрыі, морапрадуктаў і тэхналогій у Санкт-Пецярбургу, карэспандэнту БЕЛТА расказала намеснік начальніка ўпраўлення прамысловай жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Барэйша.
"Лейтматывам пленарнай сесіі ўжо сёмай па ліку выстаўкі сталі інавацыі. Дарэчы, гэта агульнасусветная тэндэнцыя - патрэбнасць у інавацыях. Простай рыбы, якая плавае ў басейне, ні спажыўцу, ні вытворцу ўжо недастаткова. На гэты момант расце попыт на спецыфічны тавар. Па гэтай прычыне інавацыі, з'яўленне новых відаў прадукцыі - тэмы, якія найбольш шырока абмяркоўваюцца намі на палях піцерскага форуму", - пракаменціравала прадстаўнік Мінсельгасхарча.
Беларусь не марская дзяржава, прамысловая лоўля ў нашай краіне нязначная, а таму пераважную долю ўласнай рыбы беларусы вырошчваюць штучным чынам. Разам з тым, як адзначыла Вольга Барэйша, захоўваецца неабходнасць у значных аб'ёмах імпарту, бо папулярнымі ў рэспубліцы відамі рыбы застаюцца марскія селядзец, мінтай, скумбрыя і ласасёвыя віды (сёмга, ласось, радужная фарэль). Штогод у вялікіх колькасцях Беларусь закупляе за мяжой і гарбушу.
Разам з тым беларуская рыбная прамысловасць адзначана шэрагам значных экспартных пазіцый. "Недасведчанаму чалавеку падасца дзіўным, што мы пастаўляем у Расію, напрыклад, малька фарэлі. Справа ў тым, што здабываемая расіянамі рыба пераважна дзікая. Для атрымання таго ж малька неабходны спецыяльны індустрыяльна абсталяваны комплекс, які ў нас функцыянуе ў Горках. Фарэлевая гаспадарка "Лахва" пастаўляе ў рэгіёны Расіі, у прыватнасці ў Рэспубліку Карэлія, Ленінградскую вобласць, малька фарэлі", - дадала намеснік начальніка ўпраўлення прамысловай жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці.
Закраналася ў час форуму таксама пытанне экспарту беларускіх рыбных кармоў, якія пастаянна ўдасканальваюцца. Вольга Барэйша расказала, што спецыялістамі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі не так даўно праводзіліся выпрабаванні на базе "Лахвы" па паляпшэнні саставаў кармоў для радужнай фарэлі. Нашы рыбныя кармы актыўна імпартуюць, у тым ліку расіяне.
"У 2023 годзе ў Расіі было атрымана каля 5,6 млн т рыбы, з іх толькі 380 тыс. вырашчана штучна, астатняе - дары мораў. Не пабаюся нават заявіць, што ў некаторых пытаннях па аквакультуры мы рушылі наперад. Расійскія калегі прыязджаюць да нас, вывучаюць беларускі вопыт, нешта пераймаюць", - заўважыла прадстаўнік сельскагаспадарчага ведамства.
Экспартуе Беларусь і племянны матэрыял расліннаедных відаў рыб: так, у 2021 годзе былі адгружаны буйныя пастаўкі ва Узбекістан. "І развіваем, і супрацоўнічаем, і прадаём за мяжу - перспектывы ёсць", - сказала на заканчэнне Вольга Барэйша.-0-