20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў расказаў журналістам аб асновах развіцця эканомікі пасля азнаямлення з работай Цэнтра вытворчых тэхналогій MAZ-Weichai на базе філіяла "Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мікалай Снапкоў адзначыў, што эканоміка Беларусі будзе развівацца толькі на аснове новых прадукцыйных сіл, а гэта інавацыі, тэхналогіі і чалавечы капітал. "Усе гэтыя складнікі можна ўбачыць тут (у цэнтры. - Заўвага БЕЛТА). Таму за такімі ўстановамі - будучае развіццё эканомікі, машынабудавання, аўтамабілебудавання, а таксама біятэхналагічная галіна, гэта значыць усе людзі, якія фарміруюць тэхналогіі, навучаюцца тут. Чым больш такія ўстановы будуць развівацца, тым больш у нас будзе развівацца чалавечы капітал, а значыць, інавацыі і тэхналогіі", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.
Тэхніка, якая вырабляецца ў "Вялікім камені", запатрабавана, дадаў Мікалай Снапкоў. "Зусім нядаўна мы праводзілі брыфінг з кампаніямі - рэзідэнтамі парка. Мы бачым, што патэнцыял значна большы. Забяспечанасць унутранага рынку ёсць, запатрабаванасць ёсць, аднак ёсць і перспектыва выхаду на экспарт, у тым ліку з развіццём тэхналогій", - упэўнены ён.
Дырэктар Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С. Высоцкага Валерый Кірыленка расказаў, што цэнтр падзелены на тры зоны навучання - тэарэтычнага, практычнай адпрацоўкі прыёмаў працы і практычнай адпрацоўкі па пошуку і дыягностыцы няспраўнасцей, якія могуць сустрэцца пры эксплуатацыі рухавіка. "У нас вельмі добрыя адносіны з кітайскім прадпрыемствам, якое прадаставіла нам усё абсталяванне. Кошт абсталявання, прадастаўленага кітайскім бокам, даходзіць да $1 млн, - адзначыў ён. - Як толькі адбываецца асвойванне новай лінейкі зборкі рухавікоў, то яны з'яўляюцца ў нас. На гэты момант мы маем 6 рухавікоў, на падыходзе рухавік, які ўстанаўліваецца на сельгастэхніцы".
Паслугамі цэнтра карыстаюцца маладыя людзі, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў каледжы, іншых навучальных устаноў, дылеры з іншых краін.
Паводле слоў рэктара Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерыя Галубоўскага, рабочыя ў першую чаргу патрэбны прамысловаму комплексу краіны. "Ён у нас асноўны ў фарміраванні ВУП, таму цяпер вельмі запатрабаваны токары, фрэзероўшчыкі, наладчыкі, аператары, тэхнолагі", - падкрэсліў ён.

Штогод у Цэнтры вытворчых тэхналогій MAZ-Weichai праходзяць навучанне амаль 250 навучэнцаў каледжа. За 2019-2024 гады курсы мэтавага прызначэння прайшлі 1119 слухачоў. 73 працэнты слухачоў, якія навучаюцца ў цэнтры, - прадстаўнікі расійскіх кампаній (з еўрапейскай часткі Расіі, Якуціі, Хабараўскага і Краснадарскага края, Татарстана, Уральскага рэгіёна, Мардовіі).-0-