Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2020, 09:11

Імянныя чэкі "Маёмасць" будуць знаходзіцца ў абарачэнні да 31 снежня 2022 года

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" у Беларусі ўстаноўлены па 31 снежня 2022 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 677 ад 26 лістапада 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана на працягу месяца давесці да ўсеагульнага ведама інфармацыю аб тэрміне абарачэння імянных чэкаў, а таксама аб парадку іх выкарыстання. Гэта будзе зроблена шляхам апублікавання ў перыядычных друкаваных выданнях, распаўсюджвання праз іншыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку праз афіцыйны сайт Дзяржкаммаёмасці.

Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.

Пастанова Саўміна нумар 134 ад 28 лютага 2019 года "Аб абарачэнні імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" прызнана страціўшай сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі