Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 12:48

Харытончык: МТЗ застаецца адным з вядучых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МТЗ застаецца адным з вядучых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык на першай міжнароднай практычнай канферэнцыі BELARUS TRACTORS, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МТЗ па-ранейшаму з'яўляецца адным з вядучых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі. Гэта немагчыма без пастаяннай работы над удасканаленнем самога прадукту і павышэннем якасці", - сказаў Дзмітрый Харытончык.

Паводле яго слоў, павышэнне якасці - гэта работа не толькі самога прадпрыемства, але і ўсіх удзельнікаў, хто пастаўляе сваю прадукцыю на канвеер завода. "Правядзенне такіх сходаў, канферэнцый дае магчымасць, з аднаго боку, падвесці пэўны вынік, паглядзець, чаго мы дасягнулі, з іншага - намеціць напрамкі далейшай работы і ўдасканалення", - адзначыў намеснік міністра.

Дзмітрый Харытончык пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі плённай працы. "Няхай МТЗ становіцца яшчэ лепшым, больш якасным і надзейным", - падкрэсліў ён.

Першая міжнародная практычная канферэнцыя "BELARUS TRACTORS. Знак якасці" праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца вызначэнне асноватворных прынцыпаў работы буйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў.

Удзельнікамі мерапрыемства заяўлены больш як 250 чалавек - кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Мінскага трактарнага завода, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, БелГПП, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, ММЗ, МАЗа, БЕЛАЗа, "Гомсельмаша", КАМАЗа, "Пнеўмабудмашыны" і іншых прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі