7 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Ва Узбекістана і Беларусі ёсць усе магчымасці давесці тавараабарот да $1 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Жамшыд Хаджаеў у час другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У 2023 годзе аб'ём узаемнага гандлю перавысіў $565 млн. Аднак, паводле слоў Жамшыда Хаджаева, гэта не мяжа. "Мы з калегамі прааналізавалі: у нас ёсць усе магчымасці давесці тавараабарот да $1 млрд", - сказаў ён.
Як расказаў намеснік прэм'ер-міністра, асаблівую ўвагу Беларусь і Узбекістан удзеляць разнапланаваму супрацоўніцтву ў АПК і лёгкай прамысловасці.-0-