Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2020, 13:31

Губернатар Ленінградскай вобласці выказаўся аб прапанове Беларусі пабудаваць сумесны марскі тэрмінал

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандр Драздзенка пасля перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пракаменціраваў журналістам прапанову беларускага боку адносна будаўніцтва сумеснага тэрмінала ў марскім порце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут вельмі важна разумець, які гэта павінен быць порт. Можа, ён павінен быць універсальным, можа, пад нейкія канкрэтныя грузы. Ад гэтага будзе залежаць цана на будаўніцтва", - сказаў Аляксандр Драздзенка.

Паводле яго слоў, цяпер у Фінскім заліве ў порце Усць-Луга будуюцца тры новыя тэрміналы: для ўніверсальных грузаў, мінеральных угнаенняў і кантэйнерных грузаў. "Трэба проста паглядзець: магчыма, можна ўвайсці ўжо ў будаўніцтва гэтых тэрміналаў (тым больш гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы) і такім чынам патанніць паслугі па партовай перапрацоўцы грузаў", - адзначыў губернатар.

Цана будаўніцтва новага тэрмінала ў залежнасці ад яго прызначэння можа вагацца ў дыяпазоне 2,5-25 млрд расійскіх рублёў, звярнуў увагу Аляксандр Драздзенка. "Таму трэба разумець, пад якія канкрэтна грузы будзе будавацца тэрмінал", - дадаў ён.

Аляксандр Драздзенка падкрэсліў, што Ленінградская вобласць мае партовы комплекс у Фінскім заліве. Паводле яго слоў, на перагаворах з беларускім Прэзідэнтам абмяркоўвалася выбудоўванне выгадных для абодвух бакоў умоў па перавалцы беларускіх грузаў. "Зразумела, што патрэбны прывабныя чыгуначныя тарыфы, каб было выгадна перагружаць беларускія грузы праз нашы партовыя комплексы", - адзначыў губернатар.

Ён расказаў, што раней абмяркоўваў гэтыя пытанні з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту і РЧ. "Мы якраз гаварылі, што нам трэба выпрацоўваць гэту схему сумесна: міністэрства, РЧ, Ленінградская вобласць, Беларусь. Я думаю, мы знойдзем тут добрае кампраміснае рашэнне", - заявіў Аляксандр Драздзенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі