19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Краснаярскі край Расіі маюць намер у бліжэйшы час рэалізаваць сумесны мегапраект па стварэнні ў рэгіёне мультыбрэндавага гандлёва-сэрвіснага цэнтра для шырокай лінейкі беларускай тэхнікі. Аб гэтым расказаў журналістам губернатар Краснаярскага края Міхаіл Кацюкоў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка рэгіёна спыталі, які сумесны праект з беларускім бокам можна лічыць галоўным, мегапраектам. Адказваючы на пытанне, ён падкрэсліў, што ў першую чаргу важна не страціць тое, што працуе ўжо. Бо за мінулы год, паводле даных расійскага боку, тавараабарот вырас на 7 працэнтаў, за першыя два месяцы гэтага года - на 14 працэнтаў (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). "У нас шмат новых ініцыятыў па лініі АПК, прамысловых прадпрыемстваў. Цяпер важна гэтыя ініцыятывы своечасова падтрымаць і даць магчымасць нашым заводам разам адпрацаваць. Трэба крыху менш інфармацыйнага шуму для таго, каб правесці змястоўныя размовы і намеціць дакладныя планы", - звярнуў увагу Міхаіл Кацюкоў.
Што датычыцца найбольш буйнога сумеснага праекта, да такога ён аднёс стварэнне ў Краснаярскім краі не проста сэрвіснага цэнтра, а мультыбрэндавага гандлёва-сэрвіснага цэнтра для шырокай лінейкі беларускай тэхнікі. "Што прынцыпова важна (мы дамовіліся сёння аб гэтым), што гэта будзе мультыбрэндавая пляцоўка, дзе адначасова могуць быць прадстаўлены розныя беларускія вытворцы і работа будзе весціся па шырокім спектры спецыяльных машын і абсталявання, але на адной пляцоўцы ў Краснаярскім краі. Мы такую ініцыятыву ўсяляк вітаем, падтрымліваем і, упэўнены, знойдзем магчымасць яе рэалізаваць у самы бліжэйшы час", - заявіў губернатар.
Характарызуючы ў цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю, ён адзначыў, што дасягнута ўжо многае, але на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся і новыя ініцыятывы. "Краснаярскіх і беларускіх вытворцаў звязваюць даўнія гады дружбы і многія сумесныя праекты. У нас 60 працэнтаў кар'ерных самазвалаў - беларускія, 40 працэнтаў трактароў у палях - таксама. Мы бачым сёння, як развіваюцца беларускія прадпрыемствы, ствараюць усё новыя і новыя ўзоры тэхнікі. У нас ёсць цікавасць да пашырэння такога супрацоўніцтва. Нашы прадпрыемствы паміж сабой папярэдне такія перагаворы праводзяць - аб стварэнні сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Краснаярскага края, дзе можна было б забяспечыць спачатку зборку і ў далейшым ужо лакалізацыю вытворчасці асобных камплектуючых для такой тэхнікі", - сказаў Міхаіл Кацюкоў.
Ён адзначыў вялікую цікавасць рэгіёна да развіцця ўзаемадзеяння ў вытворчасці і пастаўках грамадскага транспарту, тэхнікі для ўтрымання і добраўпарадкавання гарадоў. "Гэтыя напрацоўкі ёсць у Беларусі, і мы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі можам зрабіць значна больш", - сказаў губернатар. Ён указаў на выгаднае геаграфічнае становішча Краснаярска, які знаходзіцца ў цэнтры Расіі, што дазваляе адсюль ажыццяўляць пастаўкі ў суседнія рэгіёны, экспартаваць прадукцыю. "Дамовіліся прадметна ў рамках гэтай місіі (цяперашняга візіту дэлегацыі рэгіёна ў Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) зафіксаваць канкрэтныя прапановы", - расказаў ён.
У сваю чаргу прадпрыемствы Краснаярскага края, якія працуюць у Беларусі, гатовы, паводле яго слоў, прапанаваць свае магчымасці, інжынірынгавыя паслугі, навуковыя распрацоўкі для мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Да развіцця гэтага напрамку ёсць узаемная цікавасць. "У бліжэйшы час мы яго перавядзём у стадыю практычных перагавораў нашых прадпрыемстваў", - канстатаваў Міхаіл Кацюкоў.
Асобна ён закрануў тэму развіцця гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Краснаярскім краем, у аснове якога павінны быць захаванне агульнай гістарычнай памяці і маладзёжныя абмены. Ёсць значны патэнцыял і ў развіцці турызму. "Сёння Мінск - прыгожы горад. Хачу, каб яго ўбачылі краснаярцы. Упэўнены, што нам ёсць што паказаць на берагах Енісея для жыхароў Беларусі. Для гэтага важна арганізаваць сумесны авіяцыйны рэйс. Аб гэтым таксама сёння гаварылі з Прэзідэнтам", - расказаў губернатар.
За перыяд з 2020 года ўзаемны гандаль Беларусі і Краснаярскага края Расіі дасягнуў найбольшых значэнняў у 2022 годзе - амаль $234 млн. У наступным, 2023 годзе аб'ём двухбаковага тавараабароту крыху знізіўся, але ў 2024 годзе зноў вырас, перасягнуўшы $221 млн. Пры гэтым беларускі экспарт за абазначаны перыяд паступова ўзрастаў і па выніках мінулага года склаў $141,5 млн, што на 20 працэнтаў больш за паказчыкі 2023-га. У расійскі рэгіён пастаўляюцца ў асноўным спецыфічныя тавары, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, злучэнні, якія змяшчаюць функцыянальную нітрыльную групу, электрычныя трансфарматары, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, бытавыя і іншыя электранагравальныя прыборы, электрапліты.-0-