Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2021, 16:31

Грузаперавозкі транспартных прадпрыемстваў Беларусі ў 2020 годзе скараціліся на 6,8 працэнта

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі ў 2020 годзе перавезлі 398,7 млн т грузаў, або 93,2 працэнта да 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Грузаабарот склаў 123,2 млрд тона-кіламетраў, або 94,1 працэнта да ўзроўню 2019 года.

Паслугамі пасажырскага транспарту ў 2020 годзе скарысталіся 1603,1 млн чалавек, або 81,4 працэнта адносна папярэдняга года. Пасажыраабарот склаў 18 040 млн пасажыра-кіламетраў, або 66,3 працэнта да ўзроўню 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі